Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

папро́сту, прысл.

Проста, без цырымоній.

Скажы ўсё п.

папру́га, -і, ДМу́зе, мн. -і, -ру́г, ж.

1. Раменны пояс або наогул пояс.

Падперазацца папругай.

2. Частка збруі для ўмацавання падсядзёлка на спіне каня.

|| памянш. папру́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

папрыбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Прыбіць што-н. у многіх месцах, прыбіць усё, многае.

П. шыльды.

2. безас. Прыгнаць сілай вады, ветру ўсё, многае.

Папрыбівала лодкі да берага.

папрыбіра́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Прыбрацца, прыгожа адзецца — пра ўсіх, многіх.

папрыбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Прыбраць, прыгожа адзець усіх, многіх; упрыгожыць, аздобіць усё, многае.

2. Навесці парадак, чысціню ўсюды, у многіх месцах.

П. у пакоях.

3. што. Прыняць адкуль-н. усё, многае.

П. усё з прахода.

папрыбяга́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Прыбегчы — пра ўсіх, многіх.

Папрыбягалі дзеці са школы.

папрыво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., што.

Прывесці куды-н. усіх, многіх.

П. дзяцей на ёлку.

папрыво́зіць, -во́жу, -во́зіш, -во́зіць; зак., каго-што.

Прывезці куды-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

П. мэблю ў кватэру.

папрывыка́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак., да каго-чаго і з інф.

Прывыкнуць — пра ўсіх, многіх.

Старыя папрывыкалі да песень моладзі.

папрывя́зваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Прывязаць усіх, многіх або ўсё, многае, прывязаць што-н. у многіх месцах.

П. яблынькі да калкоў.