Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пава́жыцца², -жуся, -жышся, -жыцца; зак.

Пасмець, асмеліцца.

П. аспрэчваць думкі лектара.

пава́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., каго-што.

1. Вызначыць вагу, цяжар каго-, чаго-н.

П. мяхі з жытам.

П. сумку ў руцэ.

2. Узважыць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. усю бульбу.

|| звар. пава́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца (да 1 знач.).

павазі́цца, -важу́ся, -во́зішся, -во́зіцца; зак.

Правесці некаторы час, возячыся на чым-н.

П. на санках.

павазі́ць, -важу́, -во́зіш, -во́зіць; -во́жаны; зак., каго-што.

1. Правесці некаторы час, возячы каго-, што-н.

П. па горадзе.

2. Звесці, перавезці ўсё, многае.

П. усё сена.

пава́л, -у, м.

Павалены лес, буралом.

У лесе многа павалу.

павалі́цца гл. валіцца.

павалі́ць¹ гл. валіць¹.

павалі́ць² гл. валіць².

павало́ка, -і, ДМо́цы, ж.

1. Лёгкая дымка, якая зацягвае, пакрывае што-н.

Сонца прабівалася праз павалоку хмар.

2. У выразе: вочы з павало́кай — з пяшчотным, млявым, нібы затуманеным позіркам.

Вочы карыя з павалокай.

пава́льны, -ая, -ае.

Які ахоплівае ўсіх, многіх; пагалоўны.

Павальныя хваробы.

|| наз. пава́льнасць, -і, ж.