Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ганары́сты, -ая, -ае.

Які выражае ўласную перавагу і годнасць; фанабэрысты, самаўпэўнены.

Г. мастак.

Ганарыстай (наз.) і ў крыніцы не будзе вады чыстай (прыказка).

|| наз. ганары́стасць, -і, ж.

ганары́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -ры́цеся, -ра́цца; незак.

1. кім-чым і са злуч. «што». Адчуваць гонар (у 1 знач.).

Г. сынам.

2. Быць ганарыстым; задавацца.

ганарэ́я, -і, ж.

Венерычная хвароба: гнойнае запаленне мочаспускальнага канала.

|| прым. ганарэ́йны, -ая, -ае.

гангрэ́на, -ы, ж.

Амярцвенне тканак арганізма, якое суправаджаецца іх гніеннем.

|| прым. гангрэно́зны, -ая, -ае.

га́нгстар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Бандыт, грабежнік.

Гангстары Нью-Ёрка.

Гангстары пяра (перан.).

|| прым. га́нгстарскі, -ая, -ае.

гангстары́зм, -у, м.

Дзеянні гангстараў; бандытызм.

Палітычны г. (перан.).

га́ндаль, -длю, м.

Гаспадарчая дзейнасць, звязаная з абаротам, купляй і продажам тавараў.

Дзяржаўны г.

Кааператыўны г.

Г. таварамі першай неабходнасці.

гандалье́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вясляр на гандоле (у 1 знач.).

Песня гандальера.

гандбалі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які гуляе ў гандбол.

|| ж. гандбалі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

гандбо́л, -а, м.

Спартыўная камандная гульня, у якой ігракі імкнуцца рукамі закінуць мяч у вароты праціўніка.

|| прым. гандбо́льны, -ая, -ае.