Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аптэ́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Набор лякарстваў, неабходных для першай дапамогі, а таксама спецыяльная скрынка, шафка з такім наборам.

Дарожная а.

апублікава́нне гл. публікаваць.

апублікава́ць гл. публікаваць.

апубліко́ўваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

Тое, што і публікаваць.

апу́склівы, -ая, -ае.

Неахайны, недагледжаны.

А. чалавек.

апускны́, -а́я, -о́е.

Які можна апусціць.

Апускная лямпа.

апусташа́льны, -ая, -ае.

Які робіць апусташэнне.

Апусташальныя войны.

|| наз. апусташа́льнасць, -і, ж.

апусто́шаны, -ая, -ае.

1. Спустошаны.

Апустошаная зямля.

2. перан. Пазбаўлены маральных сіл, унутранага, духоўнага зместу.

Апустошаная душа.

|| наз. апусто́шанасць, -і, ж.

апусто́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.

1. што. Зрабіць пустым, спустошыць.

А. зямлю.

А. кішэні (жарт.).

2. перан., каго-што. Пазбавіць маральных сіл, духоўнага зместу.

А. душу чалавека.

|| незак. апусташа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. апусташэ́нне, -я, н. і апусто́шванне, -я, н.

апусце́лы, -ая, -ае.

Які стаў пустым, бязлюдным.

А. дом.

Апусцелыя вуліцы.

|| наз. апусце́ласць, -і, ж.