Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паставы́, -а́я, -о́е.

1. гл. пост¹.

2. Які стаіць на пасту¹ (у 2 знач.), на ахове чаго-н.

П. міліцыянер.

Выставіць паставых (наз.).

пастале́лы, -ая, -ае.

Які пасталеў, зрабіўся сталым.

Вярнуцца з арміі пасталелым.

пастале́ць гл. сталець.

пастаме́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Аснова, фундамент помніка, калоны, статуі.

Гранітны п.

пастанаві́ць, -наўлю́, -но́віш, -но́віць; -но́ўлены; зак., з інф.

Прыняць якую-н. пастанову.

П. адзінагалосна.

|| незак. пастанаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

пастано́ва, -ы, мн. -ы, -но́ў, ж.

1. Калектыўнае рашэнне або ўрадавае распараджэнне.

П. педагагічнага савета.

2. Адна з форм судовага рашэння.

П. суда.

Прыватная п.

пастано́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. гл. ставіць.

2. Становішча, манера трымаць якую-н. частку цела.

Правільная п. ног.

3. Спосаб рабіць што-н., арганізацыя чаго-н.

П. музычнай адукацыі ў школах.

4. Р мн.о́вак. Тое, што і спектакль.

Тэатральная п.

|| прым. пастано́вачны, -ая, -ае (да 4 знач.).

пастано́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Работнік, які кіруе пастаноўкай спектакля, відовішча; рэжысёр.

па́стар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пратэстанцкі святар.

|| прым. па́старскі, -ая, -ае.

пастара́ль, -і, ж.

Жанр у літаратуры і мастацтве Еўропы 14—18 стст., у якім ідылічна паказваецца жыццё пастухоў і пастушак на ўлонні прыроды.

|| прым. пастара́льны, -ая, -ае.