Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

папаганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак., каго-што (разм.).

Ганяць доўга, неаднаразова.

Колькі плытоў я папаганяў.

папагарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; зак. (разм.).

Гараваць доўга.

Папагараваў ён за сваё жыццё.

папагуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і папагу́льваць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

Гуляць доўга, неаднаразова.

Папагуляў (папагульваў) на вяселлях.

папада́нне гл. папасці.

папада́цца гл. папасціся.

папа́даць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -ае; -аем, -аеце, -аюць; зак.

Упасці ў вялікай колькасці або многа разоў, адзін за другім.

З паліцы пападалі кніжкі.

папада́ць гл. папасці.

пападве́шваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што (разм.).

Падвесіць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. лямпы.

пападвя́зваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

Падвязаць усё, многае.

П. памідоры.

пападвячо́ркаваць гл. падвячоркаваць.