Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паня́цце, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Лагічна аформленая думка аб прадмеце, з’яве; ідэя чаго-н.

П. прыбавачнай вартасці.

2. Уяўленне, звесткі пра што-н.

Даць п. пра што-н. Мець п. аб чым-н.

3. звычайна мн. Спосаб, узровень разумення чаго-н.

Паводле нашых паняццяў усё гэта павінна быць па-іншаму.

|| прым. паняці́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

паня́ць, пайму́, по́ймеш, по́йме, зак., каго-што.

У выразе: паняць моду (разм.) — панадзіцца, прывыкнуць да чаго-н. (непажаданага).

Паняў моду гуляць у карты.

па́па, -ы, мн. -ы, пап, м.

Вярхоўны гадава каталіцкай царквы і дзяржавы Ватыкан.

Рымскі П.

|| прым. па́пскі, -ая, -ае.

папабе́гаць і папабе́гваць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

Бегаць доўга, неаднаразова.

П. за каровамі.

папаблудзі́ць, -уджу́, -у́дзіш, -у́дзіць; зак. (разм.).

Блудзіць доўга, неаднаразова.

Во папаблудзілі мы ў лесе.

папавадзі́ць, -ваджу́, -во́дзіш, -во́дзіць і папаво́джваць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

Вадзіць доўга, неаднаразова; павадзіць многа каго-, чаго-н.

Колькі ён папавадзіў (-воджваў) турыстаў.

папавазі́ць, -важу́, -во́зіш, -во́зіць і папаво́жваць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

Вазіць доўга, неаднаразова; павазіць многа каго-, чаго-н.

Колькі я папавазіў (папавожваў) гэтых дроў.

папавары́ць, -вару́, -ва́рыш, -ва́рыць і папава́рваць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

Варыць доўга, неаднаразова; паварыць многа чаго-н.

Давялося п. грыбоў.

папавучы́ць, -учу́, -у́чыш, -у́чыць і папаву́чваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што (разм.).

Доўга вучыць; павучыць многіх.

папагаласі́ць, -лашу́, -ло́сіш, -ло́сіць і папагало́шваць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

Галасіць доўга, неаднаразова.