Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пассу́кваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Ссукаць усё, многае.

пассыла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго (што).

Саслаць усіх, многіх.

пассыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Ссыпаць усё, многае.

П. збожжа ў засекі.

пассяда́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Ссесціся — пра усё, многае.

пассяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Ссячы ўсё, многае.

па́ста, -ы, ДМ -сце, ж.

Назва розных касметычных, кулінарных і інш. рэчываў у выглядзе цестападобнай масы.

Зубная п.

Таматная п.

паста́ва, -ы, мн. -ы, -та́ў, ж.

1. Знешнасць, манера трымаць сябе (пераважна пра постаць, склад фігуры).

Стройная п.

2. Пастаноўка, становішча якой-н. часткі цела.

П. рукі пры стральбе.

Правільная п. ног у танцы.

паста́віцца гл. ставіцца.

паста́віць¹, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак., што.

Ажыццявіць пастаўку чаго-н.

П. новае абсталяванне для майстэрняў.

П. паліва.

|| незак. пастаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

паста́віць² гл. ставіць.