Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

парассяля́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -я́ецца; -я́емся, -я́ецеся, -я́юцца; зак.

Рассяліцца — пра ўсіх, многіх.

па́растак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Маладая галінка, сцябло расліны з лісцем, якое вырасла ад больш старога сцябла ці ствала, або малая галінка, якая вырасла ад кораня асноўнай расліны.

Маладыя парасткі на старым ствале.

2. Сцябло расліны ў самым пачатку яго развіцця з насення.

Насенне пусціла парасткі.

3. звычайна мн., перан., чаго. Першае праяўленне, пачатак чаго-н., зародак.

Парасткі новага.

|| прым. па́расткавы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.; спец.).

парасто́птваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Растаптаць усё, многае або ўсіх, многіх.

парасто́чваць¹, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Растачыць усё, многае (гл. растачыць¹).

П. адтуліны ў дэталях.

парасто́чваць², -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Растачыць усё, многае.

Шашаль парасточваў сцены.

парасто́чваць³, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Растачыць усё, многае (гл. растачыць³).

П. каўняры ў кашулях.

парастраса́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца і парастрэ́свацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; зак.

Растрэсціся — пра ўсё, многае.

парастраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і парастрэ́сваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Растрэсці ўсё, многае.

П. сена.

парастру́шчваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Раструшчыць усё, многае.

парастыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Растыкаць усё, многае.

П. тычкі на лузе.