Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

павытраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Вытрасці ўсё, многае.

П. дарожкі.

П. рэчы з сумкі.

павыхо́дзіць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -дзіць; -дзім, -дзіце, -дзяць; зак.

1. Выйсці адкуль-н., пакінуць межы чаго-н. — пра ўсіх, многіх.

Людзі павыходзілі з хат.

П. з акружэння.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Быць выдадзеным, надрукаваным — пра ўсё, многае.

3. Выйсці замуж — пра ўсіх, многіх.

павыціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Выцерці ўсіх, многіх або ўсё, многае.

П. спацелыя твары.

2. што. Вышмуляць што-н. у многіх месцах.

П. локці.

павыця́гваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. каго-што. Выцягнуць адкуль-н. усё, многае або ўсіх, многіх.

Гусі павыцягвалі шыі.

2. перан., каго. Дапамагчы выйсці з цяжкага становішча ўсім, многім (разм.).

П. людзей з бяды.

4. што. Выкрасці ўсё, многае (разм.).

П. грошы з кішэняў.

павыцярэ́бліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Выцерабіць што-н. у многіх месцах або ўсё, многае.

П. кусты пад сенажаці.

павычышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Вычысціць усё, многае.

П. касцюмы.

павы́шаны, -ая, -ае.

Больш высокі, вышэйшы за нармальны; павялічаны, палепшаны.

Павышаная тэмпература.

Гаварыць павышаным тонам.

Павышаныя абавязацельствы.

павыша́цца гл. павысіцца.

павыша́ць гл. павысіць.

павышэ́нне гл. павысіць.