Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пабы́ць, -бу́ду, -бу́дзеш, -бу́дзе; пабы́ў, -была́, -ло́; пабу́дзь; зак.

Прабыць некаторы час дзе-н.

П. у горадзе тры дні.

Пабудзь у нас.

пабягу́шкі, -шак.

У выразе: на пабягушках (разм.) — для дробных паслуг, на пасылках.

Хлопчык быў у іх на пабягушках.

пабяле́ць гл. бялець.

пабялі́ць гл. бяліць.

пабяля́ны, -ая, -ае.

Пакрыты ўнутры белай палівай, эмаллю, эмаліраваны.

П. чыгун.

па́ва, -ы, мн. -ы, па́ваў, ж.

Самка паўліна.

|| прым. паві́ны, -ая, -ае.

пава́біць гл. вабіць.

пава́бны, -ая, -ае.

Які вабіць да сябе, прывабны.

Павабная знешнасць.

Павабная ўсмешка.

|| наз. пава́бнасць, -і, ж.

пава́га, -і, ДМа́зе, ж.

Пачцівыя адносіны, выкліканыя прызнаннем чыіх-н. высокіх якасцей, заслуг.

Выхоўваць павагу да старэйшых.

Карыстацца павагай.

павага́цца гл. вагацца.