Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

апрача́ і апро́ч, прыназ. з Р.

1. За выключэннем каго-, чаго-н.

Дома ўсе, а. бацькі.

2. У дадатак да каго-, чаго-н.

У хаце, а. ложка, была і канапа.

апруцяне́лы, -ая, -ае.

Застылы, скарчанелы; анямелы, адубелы.

Апруцянелыя ад холаду пальцы.

апруцяне́ць гл. пруцянець.

апрыёры, прысл. (кніжн.).

1. Незалежна ад вопыту, да вопыту; проціл. апастэрыёры.

2. перан. Не правяраючы чаго-н., загадзя.

|| прым. апрыёрны, -ая, -ае; наз. апрыёрнасць, -і, ж.

апры́краць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Стаць прыкрым, непрыемным; моцна надакучыць каму-н. з-за аднастайнасці.

Апрыкралі дажджы.

апры́кры, -ая, -ае.

Які стаў прыкрым, непрыемным, нязносным з-за аднастайнасці.

апрыто́мнець, -ею, -ееш, -ее; зак.

1. Ачуцца, прыйсці да прытомнасці.

2. Апамятацца, набыць здольнасць спакойна разважаць і дзейнічаць.

апрыхо́даваць гл. прыходаваць.

апры́чнік, -а, мн. -і, -аў, м. (гіст.).

Той, хто знаходзіўся ў радах апрычніны (у 3 знач.).

Царскія апрычнікі.

апры́чніна, -ы, ж.

1. гіст. Сістэма надзвычайных мер, ажыццёўленая царом Іванам IV Грозным для разгрому баярска-княжацкай апазіцыі і ўмацавання самадзяржаўя.

2. Частка дзяржаўных тэрыторый, якія знаходзіліся ў кіраванні цара Івана IV і служылі яму апорай у насаджэнні сваёй палітыкі.

3. Спецыяльнае войска цара Івана IV для правядзення яго палітыкі, высочвання і выкаранення «крамолы».

|| прым. апры́чны, -ая, -ае.

Апрычнае войска.

Апрычныя ўладанні.