Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шаўкаво́дства, -а, н.

Развядзенне шаўкапрада як галіна сельскай гаспадаркі.

|| прым. шаўкаво́дны, -ая, -ае і шаўкаво́дчы, -ая, -ае.

шаўкапра́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Матыль, вусень якога ўе коканы, што ідуць на выраб шоўку.

Тутавы ш.

шаўкатка́цкі, -ая, -ае.

Які мае адносіны да ткання шоўку.

Шаўкаткацкая вытворчасць.

шаўко́вы, -ая, -ае.

1. гл. шоўк.

2. перан. Лагодны, паслухмяны, добры (разм.).

шаўко́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Дрэва сямейства тутавых, лістамі якога кормяць вусеняў тутавага шаўкапрада; тутавае дрэва.

|| прым. шаўко́ўнічны, -ая, -ае.

шаўро́, нескл., н.

Гатунак мяккай хромавай казінай скуры для абутку.

|| прым. шаўро́вы, -ая, -ае.

шаўро́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Нашыўка з галуну ў выглядзе вугла на рукаве форменнага адзення.

Яфрэйтарскі ш.

Залатыя шаўроны.

|| прым. шаўро́нны, -ая, -ае.

шаўчы́ха, -і, ДМы́се, мн. -і, -чы́х, ж. (разм.).

Жонка шаўца.

ша́фа, -ы, мн. -ы, шаф, ж.

1. Прадмет мэблі ў выглядзе стаячай скрынкі з дзверцамі для захоўвання чаго-н.

Кніжная ш.

Убудаваная ш. (уробленая ў сцяну). Незгаральная ш. (металічная скрынка для захоўвання каштоўнасцей).

2. Спецыяльнае прыстасаванне ў выглядзе скрынкі са створкай або дзверцамі для сушкі, выпечкі (у плітах) і пад.

Сушыльная ш.

Выцяжная ш.

|| памянш. ша́фка, -і, ДМ -фцы, мн. -і, -фак, ж.

|| прым. ша́фавы, -ая, -ае.

ша́фер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Удзельнік вясельнага абраду, які выконвае даручэнні па распарадку і ў час вянчання трымае над галавой жаніха (нявесты) вянец.

|| прым. ша́ферскі, -ая, -ае.