памо́р’е, -я, н.
На Поўначы: мясцовасць, якая прымыкае да марскога берага.
|| прым. памо́рскі, -ая, -ае.
памо́ршчыцца гл. моршчыцца.
памо́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
1. Узвышэнне ў выглядзе дашчанай пляцоўкі.
Лектар узышоў на п.
2. Тое, што і падлога.
Кухня была з цагляным памостам.
памо́ўка, -і, ДМ -мо́ўцы, мн. -і, -мо́вак, ж.
Гаворка (ужыв. звычайна ў прымаўцы: пра воўка памоўка, а воўк і тут — пра таго, хто паяўляецца ў той момант, калі пра яго гавораць ці думаюць; разм.).
памо́ўчваць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).
Маўчаць, ухіляючыся ад размоў.
Сядзі ды памоўчвай.
памо́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Чалавек, які памагае каму-н. у чым-н.
П. у рабоце.
2. Тое, што і намеснік (у 2 знач.).
П. машыніста цеплавоза.
|| ж. памо́чніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).
пампава́ць, -пу́ю, -пу́еш; -пу́е; -пу́й; незак., што.
Падаваць у што-н. або выцягваць, здабываць помпай.
П. ваду.
|| наз. пампава́нне, -я, н.
пампа́сы, -аў і па́мпа, -ы, ж.
Паўднёваамерыканскія стэпы.
|| прым. пампа́савы, -ая, -ае і пампа́сны, -ая, -ае.
пампо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Упрыгажэнне ў выглядзе шарыка з нітак, футра і пад. на галаўным уборы, пакаёвых туфлях і пад.
Шапачка з пампонам.
|| памянш. пампо́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.