Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паспрабава́ць гл. спрабаваць.

паспраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак., што.

Справіць усё, многае або ўсім, многім.

П. касцюмы.

паспрача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. гл. спрачацца.

2. Уступіць у спрэчку, у спаборніцтва.

П. ў майстэрстве.

3. Правесці які-н. час у спрэчцы.

Яна любіць п.

паспрыя́ць гл. спрыяць.

паспуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Спусціць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. сабак з прывязі.

П. ваду ў канаву.

паспыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што і чаго.

1. Пакаштаваць, паспрабаваць на смак.

П. кураціны.

2. перан. Зведаць у жыцці, на практыцы (разм.).

П. на сваёй скуры што-н. (пераканацца ў чым-н. на сваім вопыце; разм.).

паспява́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што і без дап.

Правесці які-н. час спяваючы.

П. песні.

паспява́ць², 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; незак.

1. гл. паспець¹.

2. Тое, што і спець¹ (разм.).

Збожжавыя паспяваюць да жніўня.

паспява́ць³, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. паспець².

2. Добра вучыцца, паспяхова займацца вучэбнымі прадметамі.

Не паспявае па матэматыцы.

паспяхо́васць, -і, ж.

1. гл. паспяховы.

2. Ступень засваення вучнямі ведаў.

Павысіць п.

Высокая п. навучэнцаў.