Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

параспуска́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Распусціцца — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх.

Усе кветкі параспускаліся.

параспуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што.

Распусціць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. вучняў на канікулы.

П. косы.

П. старыя світары.

параспуха́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Распухнуць — пра ўсё, многае ці ўсіх, многіх.

Параспухалі ногі.

параспы́рскваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Распырскаць усё, многае.

П. адэкалон.

параспяра́звацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Расперазацца — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

параспяра́зваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Расперазаць усё, многае або ўсіх, многіх.

парасса́джвацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Рассесціся — пра ўсіх, многіх.

П. на свае месцы.

Госці парассаджваліся вакол стала.

парасса́джваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Рассадзіць усіх, многіх ці ўсё, многае.

П. буракі.

парасскуба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і парасску́бваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Расскубці ўсё, многае.

парассо́ўвацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Рассунуцца — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

Частаколіны падгнілі і парассоўваліся.