Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

падго́нка гл. падагнаць.

падго́ртвацца гл. падгарнуцца.

падго́ртваць гл. падгарнуць.

падгру́па, -ы, мн. -ы, -ру́п, ж.

Падраздзяленне, частка групы.

|| прым. падгрупавы́, -а́я, -о́е.

падгрэ́бці, -рабу́, -рабе́ш, -рабе́; -рабём, -рабяце́, -рабу́ць; -ро́б; -рэ́бла; -рабі́; -рэ́бены; зак., што.

Грабучы, сабраць у кучу.

П. сена.

|| незак. падграба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

падгу́зак, -зка, мн. -зкі, -зкаў, м.

Кавалак тканіны, які падсцілаецца грудному дзіцяці пад ніжнюю частку цела.

падгуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак. (разм.).

Ап’янець пры выпіўцы.

падда́нства, -а, н.

Прыналежнасць чалавека да якой-н. манархічнай дзяржавы.

Змяніць п.

падда́ны, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Асоба, якая знаходзіцца ў падданстве якой-н. манархічнай дзяржавы.

|| ж. падда́ная, -ай, мн. -ыя, -ых.

паддаўкі́, -о́ў (разм.).

У выразе: у паддаўкі (гуляць) — пра гульню ў шашкі, у якой выйграе той, каму ўдалося аддаць праціўніку ўсе свае шашкі.