апраме́тны, -ая, -ае.
1. Пякельны, такі, як у пекле.
2. перан. Незвычайны па ступені праяўлення.
Апраметная цемра.
3. у знач. наз. апраме́тная, -ай, ж. Пекла, падземнае царства.
Праваліцца ў апраметную.
апрана́ха, -і, ДМ -на́се, мн. -і, -на́х, ж. (разм.).
Прадмет верхняга адзення.
Накінь на плечы якую-небудзь апранаху.
апрану́ць, -ану́, -а́неш, -а́не; -а́нем, -а́неце, -а́нуць; -ані́; -а́нуты і -а́нены; зак.
1. каго-што. Адзець.
А. дзіця.
2. што. Надзець, нацягнуць на сябе ці на каго-н. якую-н. вопратку.
А. паліто.
3. каго-што. Забяспечыць неабходнай вопраткай (разм.).
А. сям’ю.
4. каго-што. Увасобіць у якой-н. форме.
А. хлопца ў мядзведзя.
5. перан. Пакрыць.
Ноч апранула зямлю.
|| незак. апрана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| звар. апрану́цца, -ану́ся, -а́нешся, -а́нецца; -а́немся, -а́нецеся, -а́нуцца; -ані́ся; незак. апрана́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. апрана́нне, -я, н.
апрасне́нне гл. апрэсніць.
апрасня́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).
Прыбор для апраснення вады.
апрасня́льны гл. апрэсніць.
апрасня́ць гл. апрэсніць.
апрасці́цца, -рашчу́ся, -ро́сцішся, -ро́сціцца; зак.
Стаць больш простым у звычках, адзенні і пад.
|| незак. апрашча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. апрашчэ́нне, -я, н.
апра́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).
1. Ачысціцца, абмыцца, прыбрацца.
А. перад святам.
2. Паправіцца, паздаравець.
Ледзь апратаўся пасля хваробы.
|| незак. апра́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.
апра́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.
Прыбраць, пачысціць, абмыць.
А. дзяцей.
А. хату перад святам.
|| незак. апра́тваць, -аю, -аеш, -ае.