Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шантрапа́, -ы́, ж., таксама зб. (разм., лаянк.).

Пусты, нікчэмны чалавек.

Не вадзіся з усякай шантрапой.

шанц, -у, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і шанс.

шанцава́ць, -цу́е; безас., незак., каму ў чым.

Пра ўдачу ў чым-н.

Яму шанцуе ў жыцці.

|| зак. пашанцава́ць, -цу́е.

|| наз. шанцава́нне, -я, н.

ша́нцавы гл. шанец.