шабло́нны, -ая, -ае.
1. гл. шаблон.
2. перан. Які з’яўляецца шаблонам (у 2 знач.); збіты, банальны.
Шаблонныя фразы.
Ш. падыход да справы.
|| наз. шабло́ннасць, -і, ж. (да 2 знач.).
ша́бля, -і, мн. -і, -бель і -яў, ж.
Халодная зброя з доўгім выгнутым клінком.
Сячы шаблямі ворага.
Атрад у сто шабель (г.зн. складаецца са ста кавалерыстаў).
|| памянш. ша́белька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.
|| прым. ша́бельны, -ая, -ае.
Шабельныя ножны.
шабулды́х, у знач. вык. (разм.).
Ужыв. у знач. дзеяслова шабулдыхнуць.
шабулды́хнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак. (разм.).
3 шумам, хутка ўпасці, уваліцца ў ваду, балота і пад.
шабулды́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).
1. што. Кінуць у ваду або выплеснуць ваду куды-н.
Ш. камень у ваду.
2. Тое, што і шабулдыхнуцца.