Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

упра́ўны, -ая, -ае.

Спрытны і жвавы ў рабоце.

У. чалавек.

|| наз. упра́ўнасць, -і, ж.

упра́ўскі гл. управа².

упрыгажэ́нне, -я, н.

1. гл. упрыгожыць.

2. мн. -і, -яў. Прадмет для аздаблення каго-, чаго-н.

Ляпныя ўпрыгажэнні.

упрыгажэ́нства, -а, н.

У архітэктуры, а таксама ў мастацкай і публіцыстычнай мове: імкненне да лішніх, неапраўданых аздабленняў.

Выразная мова, тонкі гумар не патрабуюць упрыгажэнства.

упрыгля́дку, прысл. (жарт.).

Пра чаяпіцце: без цукру, толькі гледзячы на цукар.

Піць чай у.

упрыго́жанне, -я, н.

1. гл. упрыгожыць.

2. мн. -і, -яў. Тое, што і упрыгажэнне (у 2 знач.).

упрыго́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; зак.

Набыць прыгожы, святочны выгляд.

Упрыгожыўся горад да свята.

|| незак. упрыго́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

упрыго́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., каго-што чым.

Надаць каму-, чаму-н. прыгожы выгляд, зрабіць прыгажэйшым, ярчэйшым.

У. сукенку вышыўкай.

У. жыццё каму-н. (перан.).

|| незак. упрыго́жваць, -аю, -аеш, -ае; наз. упрыго́жванне, -я, н.

|| наз. упрыгажэ́нне, -я, н. і упрыго́жанне, -я, н.

упрыку́ску, прысл.

Адкусваючы па кавалачках цукар (у адрозненне ад слова «унакладку»).

Піць чай у.

упры́сядкі, прысл.

Танцаваць, прысядаючы з папераменным выкідваннем ног.