Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сусляня́ і суслянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Дзіцяня сусліка.

суспе́нзіі, -ій, адз. суспе́нзія, -і, ж. (спец.).

Вадкасці, у якіх дробныя часцінкі цвёрдага рэчыва знаходзяцца ў завіслым стане; завісь.

|| прым. суспензі́йны, -ая, -ае.

суста́ў, -та́ва, мн.а́вы, -та́ваў, м.

Рухомае злучэнне касцей або храсткоў у арганізме чалавека, жывёлы.

Каленны с.

Боль у суставах.

|| прым. суста́ўны, -ая, -ае.

С. рэўматызм.

суста́ўчаты, -ая, -ае (спец.).

1. Які складаецца з асобных рухомых частак, змацаваных паміж сабою.

Сустаўчатая труба.

2. Які складаецца з асобных членікаў.

Сустаўчатыя канечнасці насякомых.

сустрэ́цца, -рэ́нуся, -рэ́нешся, -рэ́нецца; -рэ́нься; зак.

Тое, што і спаткацца.

|| незак. сустрака́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

сустрэ́ць, -рэ́ну, -рэ́неш, -рэ́не; -рэ́нь; -рэ́ты; зак.

1. каго-што. Тое, што і спаткаць.

2. каго-што. Прыняць пэўным чынам, выказаць свае адносіны да каго-, чаго-н., прывітаць каго-н.

Ветліва с. гасцей.

С. дакладчыка воплескамі.

3. што. Адчуць, атрымаць; надарыцца каму-н.

С. падтрымку.

Шчасце сустрэла на самым пачатку жыцця.

4. Сутыкнуцца з кім-, чым-н. у жыцці, у працы.

С. добрага чалавека.

5. Дачакацца пачатку, надыходу, з’яўлення чаго-н.

Змагаліся, каб хутчэй с. радасную перамогу.

|| незак. сустрака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

сустрэ́ча, -ы, мн. -ы, -рэ́ч, ж.

1. Тое, што і спатканне.

2. Сход, прызначаны для знаёмства з кім-н.

С. дэпутата з выбаршчыкамі.

3. Спаборніцтва ў якой-н. галіне спорту.

С. футбольных каманд.

4. Урачыстасць, падрыхтаваны прыём з прычыны надыходу, прыбыцця каго-, чаго-н.

С. свята.

сустрэ́чны, -ая, -ае.

1. Які рухаецца насустрач.

С. цягнік.

С. вецер.

Ніхто з сустрэчных (наз.) не спыніўся.

2. Які адбываецца пры сустрэчы, пры руху з двух бакоў.

С. бой.

С. агонь.

3. Які даецца ў адказ на што-н.

С. план.

Першы сустрэчны — хто трапіцца, выпадковы.

Сустрэчны (наз.) і папярэчны — любы без разбору чалавек, усякі.