Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паўво́страў, -рава, мн. паўастравы́, паўастраво́ў, м.

Частка сушы, якая з трох бакоў абмываецца морам, а чацвёртым прымыкае да мацерыка, вострава.

Кольскі п.

|| прым. паўастраўны́, -а́я, -о́е.

паўгадзі́ны, ж.

Трыццаць хвілін.

І п. не мінула, як ён вярнуўся.

паўгіна́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Увагнуцца — пра ўсё, многае ці пра ўсіх, многіх.

паўгіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што.

Увагнуць усё, многае.

паўго́да, н.

Палавіна года.

Прайшло п.

Дзяўчынцы ўжо п.

паўго́ддзе, -я, мн. -і, -яў, н.

Прамежак часу ў паўгода.

Другое п.

|| прым. паўгадавы́, -а́я, -о́е.

Паўгадавая служба.

Паўгадавая справаздача.

паўдаро́гі, на паўдаро́зе, ж.

Палавіна дарогі, шляху.

Праехаць п.

Спыніцца на паўдарозе (таксама перан.: не закончыўшы пачатай справы).

паўдзённы гл. поўдзень².

паўднёва-ўсхо́дні, -ая, -ае.

Які мае адносіны да паўднёвага ўсходу — напрамку паміж поўднем і ўсходам.

П. напрамак ветру.

паўднёвы¹⁻² гл. поўдзень¹⁻².