Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паша́рпацца гл. шарпацца.

паша́рпаць гл. шарпаць.

пашарэ́лы, -ая, -ае.

Які стаў шэрым або больш шэрым.

П. снег.

пашарэ́ць гл. шарэць.

пашкадава́ць гл. шкадаваць.

пашклі́ць, -лю́, -лі́ш, -лі́ць; -лі́м, -ліце́, -ля́ць; -лёны; зак., што.

Зашкліць усё, многае.

П. вокны.

пашко́джанне, -я, н.

1. гл. пашкодзіць.

2. мн. -і, -яў. Пашкоджанае месца, паломка.

Ліквідаваць п.

пашко́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

1. гл. шкодзіць.

2. што. Сапсаваць (паламаць, параніць і пад.).

П. кабель.

П. руку.

|| незак. пашко́джваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

|| наз. пашко́джанне, -я, н.

пашкумата́ць гл. шкуматаць.

пашле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак. (разм.).

Станавіцца пошлым.

|| зак. апашле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.