Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пачаса́цца гл. часацца.

пачаса́ць гл. часаць¹.

па́часкі, -аў.

Рэшткі, адходы пры часанні лёну, канапель і пад.

Пяньковыя п.

|| прым. па́часкавы, -ая, -ае.

пачасо́вы, -ая, -ае.

Які вылічваецца або аплачваецца з разліку затрачанага часу.

Пачасовая аплата.

па́чассе, -я, н., зб.

Тое, што і пачаскі.

|| прым. па́часны, -ая, -ае.

пачастава́цца гл. частавацца.

пачастава́ць гл. частаваць.

пачасту́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.

Ежа, пітво, якімі частуюць каго-н.

Нагатаваць многа пачастункаў.

пачасці́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ці́цца; зак. (разм.).

Стаць больш частым (у 3 і 4 знач.).

Стукі малатка пачасціліся.

Пульс хворага пачасціўся.

|| незак. пачашча́цца, -а́ецца.

|| наз. пачашчэ́нне, -я, н.

пачасці́ць, -чашчу́, -часці́ш, -часці́ць; -часці́м, -часціце́, -часця́ць, -ча́шчаны; зак., што.

Зрабіць больш частым.

П. наведванні.

П. крок.

|| незак. пачашча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.