Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пахалада́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Надыход халоднага надвор’я, пераход да халаднейшай тэмпературы паветра.

Пачалося п.

пахалада́ць гл. халадаць.

пахаладзе́ць гл. халадзець.

пахаладне́ць гл. халаднець.

пахапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Узяць, схапіць усё, многае або ўсіх, многіх.

пахарашэ́ць гл. харашэць.

пахвала́, -ы́, мн. -ы́, -ва́л, ж.

Добры водзыў пра каго-, што-н., адабрэнне.

Адзывацца з пахвалой пра каго-н.

пахвалі́цца гл. хваліцца.

пахвалі́ць гл. хваліць.

пахвальба́, -ы́, ж. (разм.).

1. Выхвалянне сваімі справамі, учынкамі і пад., самахвальства.

2. Тое, што і пахвала.