Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

палажэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Звод правіл, законаў, якія датычацца чаго-н.

П. аб выбарах.

2. Навуковае сцверджанне, сфармуляваная думка.

Асноўныя палажэнні кнігі.

палама́цца гл. ламацца.

палама́ць гл. ламаць.

паланізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што.

Зрабіць (рабіць) польскім па мове, звычаях.

|| наз. паланіза́цыя, -і, ж.

палані́зм, -а, мн. -ы, -аў, м.

Слова або выраз, запазычаныя з польскай мовы, напр.: айчына, моц, сукенка.

палані́ць, -ланю́, -ло́ніш, -ло́ніць; -ланёны; зак. і незак.

1. каго-што. Узяць (браць) у палон.

П. варожую армію.

2. перан., каго (што). Зачараваць (зачароўваць), захапіць (захапляць).

П. чароўным голасам.

|| наз. палане́нне, -я, н.

паланкі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

На Усходзе: умацаванае на доўгіх шастах крытае крэсла або ложа, якое пераносіцца насільшчыкамі.

паланці́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Футравая або аксамітавая жаночая наплечная накідка (шаль), а таксама вялікая і шырокая хустка.

Сабаліны п.

|| прым. паланці́навы, -ая, -ае.

паланэ́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Польскі ўрачысты танец-шэсце, а таксама музыка ў яго рытме.

пала́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Двухбаковы дыван без ворсу.

|| прым. пала́сны, -ая, -ае.