Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пагайда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і паго́йдацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Гайдацца некаторы час.

П. ў гамаку.

пагайда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і паго́йдаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што і чым.

Гайдаць (гойдаць) некаторы час.

П. калыску.

пагалі́цца гл. галіць.

пагалі́ць гл. галіць.

пагало́ска, -і, ДМо́сцы, мн. -і, -сак, ж.

Чуткі, размовы, якія перадаюцца.

Пусціць пагалоску.

пагало́ўе, -я, н.

Агульная колькасць галоў жывёлы.

П. кароў.

Рост пагалоўя.

пагало́ўны, -ая, -ае.

Які распаўсюджваецца на ўсіх.

П. перапіс.

пага́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м. (разм.).

Нядобры чалавек, нягоднік.

|| ж. пага́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

пага́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., каго-што (разм.).

1. Пэцкаць, рабіць брудным.

П. хату.

П. рукі.

2. Ганьбіць.

Здраднікі паганяць зямлю.

|| зак. апага́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены (да 2 знач.).

пага́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. гл. паганец.

2. Неядомы, паганы (у 1 знач.) грыб.