Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гаспада́рчы, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да вядзення гаспадаркі, да эканамічнага, вытворчага боку справы.

Гаспадарчыя арганізацыі.

Гаспадарчыя поспехі.

2. Які мае адносіны да вядзення гаспадаркі, патрэбны для яе вядзення.

Гаспадарчыя турботы.

Г. інвентар.

Гаспадарчыя тавары.

3. Даходны, рацыянальны.

Г. падыход да выкарыстання прыродных багаццяў.

4. Уласцівы гаспадару (у 2 знач.).

Гаспадарчае вока.

гаспада́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак.

1. Весці гаспадарку (у 6 знач.).

Г. дома.

2. Наводзіць дзе-н. парадкі па-свойму (неадабр.).

Г. у чужым агародзе.

|| наз. гаспада́ранне, -я, н.

гаспады́ня, -і, мн. -і, -ды́нь, ж.

1. гл. гаспадар.

2. Жонка (разм.).

Хатняя гаспадыня — жанчына, якая не занята ў грамадскай вытворчасці, а вядзе хатнюю гаспадарку сваёй сям’і.

гастарба́йтар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Рабочы-эмігрант.

Падацца ў гастарбайтары.

гастралёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Артыст на гастролях.

2. перан. Пра таго, хто пастаянна мяняе месца работы, пра выпадковага работніка (разм., неадабр.).

|| ж. гастралёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. гастралёрскі, -ая, -ае.

гастралява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е і гастралі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

1. Прыязджаць на гастролі, выступаць на гастролях.

2. перан. Быць гастралёрам (у 2 знач.; разм., неадабр.).

гастрано́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Знаток і любіцель смачнай ежы; гурман.

2. Магазін, які гандлюе харчовымі таварамі, прадуктамі.

Купіць малако ў гастраноме.

гастрано́мія, -і, ж.

Харчовыя прадукты, пераважна закусачныя.

|| прым. гастранамі́чны, -ая, -ае.

Г. магазін.

гастро́лі, -ей і -яў, адз. гастро́ль, -і, ж.

Выступленні, спектаклі акцёраў па-за месцам яго сталай дзейнасці — у іншым раёне, горадзе, краіне.

Г. тэатра лялек.

|| прым. гастро́льны, -ая, -ае.

гастры́т, -у, Мы́це, мн. -ы, -аў, м.

Запаленне слізістай абалонкі страўніка.

|| прым. гастры́тны, -ая, -ае і гастры́чны, -ая, -ае.