Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гангстары́зм, -у, м.

Дзеянні гангстараў; бандытызм.

Палітычны г. (перан.).

га́ндаль, -длю, м.

Гаспадарчая дзейнасць, звязаная з абаротам, купляй і продажам тавараў.

Дзяржаўны г.

Кааператыўны г.

Г. таварамі першай неабходнасці.

гандалье́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вясляр на гандоле (у 1 знач.).

Песня гандальера.

гандбалі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які гуляе ў гандбол.

|| ж. гандбалі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

гандбо́л, -а, м.

Спартыўная камандная гульня, у якой ігракі імкнуцца рукамі закінуць мяч у вароты праціўніка.

|| прым. гандбо́льны, -ая, -ае.

гандлёвы, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да арганізацыі і вядзення гандлю.

Гандлёвая сістэма.

Г. флот.

2. Які вядзе гандаль.

Гандлёвыя арганізацыі.

3. Які з’яўляецца прадметам гандлю.

Г. лес.

гандлява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; незак.

1. кім-чым, з кім-чым і без дап. Весці гандаль.

Г. таварамі шырокага ўжытку.

Г. з замежнымі краінамі.

2. перан., кім-чым. Рабіць што-н. прадметам гандлю дзеля матэрыяльнай выгады.

Г. сваім сумленнем.

3. Займацца гандлем як прафесіяй.

Гандлюе ў магазіне.

Вучыцца г.

4. Пра гандлёвае прадпрыемства: прадаваць, адпускаць тавар.

Магазін гандлюе да 22 гадзін.

|| наз. гандлява́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

гандля́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Чалавек, які займаецца прыватным гандлем.

Гандляры пушнінай.

Г. з латка.

2. Чалавек, які вышэй за ўсё ставіць асабістуто выгаду, карысць, асабісты інтарэс (пагард.).

Ён хабарнік і г.

|| ж. гандля́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. гандля́рскі, -ая, -ае.

гандля́рства, -а, н. (разм.).

1. Занятак гандляра; гандаль.

2. Характар дзеянняў, паводзіны гандляра; імкненне да нажывы, да асабістай выгады.

гандо́ла, -ы, мн. -ы, -до́л, ж.

1. Венецыянская лодка з навесам або каютай для пасажыраў.

2. Карзіна для пасажыраў паветранага шара, а таксама памяшканне для людзей у аэрастаце або дырыжаблі.

3. Таварны вагон з люкамі ў падлозе для высыпання грузу.

|| прым. гандо́льны, -ая, -ае.