Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

батра́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Наёмны сельскагаспадарчы рабочы; парабак.

Ісці ў батракі.

|| ж. батра́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. батра́цкі, -ая, -ае.

Батрацкая доля.

батра́цтва, -а, н.

1. Занятак батрака; становішча батрака.

2. зб. Батракі.

Сабралася б.

батра́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак.

Працаваць батраком.

Цімоху даводзілася некалі б.

батфо́рты, -аў, адз. батфо́рт, -а, м.

Боты з высокімі халявамі з раструбамі ўверсе.

баты́ст, -у, М -сце, м.

Тонкая паўпразрыстая тканіна з ільняной або баваўнянай пражы.

|| прым. баты́ставы, -ая, -ае.

Батыставая кофтачка.

батэрфля́й, -ю, м.

Стыль спартыўнага плавання на грудзях, пры якім абедзве рукі адначасова выносяцца на паверхню вады.