Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

банды́т, -а, Мы́це, мн. -ы, -аў, м.

Удзельнік банды; узброены разбойнік.

Мацёры б.

|| ж. банды́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. банды́цкі, -ая, -ае.

Бандыцкая куля.

бандыты́зм, -у, м.

Злачынная дзейнасць бандытаў, звязаная з удзелам у разбоях, грабяжах, рабаваннях.

бандэро́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Шырокая папяровая абгортка для паштовых перасылак.

2. Невялікае паштовае адпраўленне звычайна ў папяровай абгортцы.

Заказная б.

3. Ярлык на тавары, які сведчыць аб уплаце пошліны за яго (спец.).

|| прым. бандэро́льны, -ая, -ае.

банк¹, -а, мн. -і, -аў, м.

Крэдытна-фінансавая ўстанова, якая канцэнтруе грашовыя сродкі і праводзіць з імі розныя аперацыі.

Нацыянальны б.

Беларусі.

|| прым. ба́нкаўскі, -ая, -ае і ба́нкавы, -ая, -ае.

Банкаўскі служачы.

Банкавы білет.

банк², -а, м.

1. У картачнай гульні: грошы, якія пастаўлены на кон.

Сарваць б.

2. Азартная картачная гульня.

банк³, -а, мн. -і, -аў, м.

Фонд якіх-н. даных, што захоўваюцца для інфармацыйных і іншых мэт.

Б. звестак.

Б. ведаў.

ба́нка¹, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

У выразе: лейдэнская банка — фізічны прыбор для кандэнсацыі электрычнасці.

ба́нка², -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (спец.).

Падводная водмель.

ба́нка³, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (спец.).

Папярочная лаўка на вёсельным судне для весляроў і пасажыраў.

банке́т, -у, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Урачысты абед ці вячэра з нагоды якой-н. падзеі ці ў гонар каго-, чаго-н.

Б. у гонар 50-годдзя інстытута.

|| прым. банке́тны, -ая, -ае.

Банкетная зала.