Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бадзя́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак.

1. Весці бадзяжніцкае, без пэўнага занятку і прыстанішча жыццё.

Б. па свеце.

2. Марна траціць час, сланяючыся без справы.

Б. па вуліцы.

|| наз. бадзя́нне, -я, н.

бадлі́вы, -ая, -ае.

Які мае звычку бадацца.

Бадлівае цяля.

Бадлівай карове Бог рог не дае (прыказка).

|| наз. бадлі́васць, -і, ж.

бадмінтані́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Ігрок у бадмінтон.

|| ж. бадмінтані́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. бадмінтані́сцкі, -ая, -ае.

бадмінто́н, -а, м.

Спартыўная гульня, у якой з дапамогай ракетак перакідваецца валан цераз сетку ад аднаго іграка да другога.

|| прым. бадмінто́нны, -ая, -ае.

бады́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

Тое, што і бадыль.

бады́лле, -я, н., зб.

Пруткія сцябліны пераважна аднагадовых траў.

бады́ль, -я́, мн. -і́, -ёў, м.

Звычайна сухое сцябло аднагадовай расліны.

Кукурузныя бадылі.