апітэрапі́я, -і, ж. (спец.).
Лячэнне пчаліным ядам.
|| прым. апітэрапеўты́чны, -ая, -ае.
апі́цца, ап’ю́ся, ап’е́шся, ап’е́цца; ап’ёмся, ап’яце́ся, ап’ю́цца; апі́ўся, апіла́ся, апіло́ся; зак.
Тое, што і абапіцца.
|| незак. апіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.