Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

апячы́, апяку́, апячэ́ш, апячэ́; апячо́м, апечаце́, апяку́ць; апёк, апякла́, -ло́; апячы́; апе́чаны; зак., каго-што.

1. Агнём або чым-н. гарачым, едкім, пякучым і інш. пашкодзіць скуру; абпаліць, прычыніць боль.

А. руку.

А. крапівой ногі.

2. перан. Уразіць, усхваляваць.

Рэзкае слова апякло сэрца.

|| незак. апяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

апячы́ся, апяку́ся, апячэ́шся, апячэ́цца; апячо́мся, апечаце́ся, апяку́цца; апёкся, апякла́ся, -ло́ся; апячы́ся; зак.

1. Пашкодзіць сабе што-н. агнём або чым-н. гарачым, едкім, пякучым; атрымаць апёк.

А. крапівою.

2. перан. Пацярпець няўдачу, нечакана сустрэўшы перашкоду пры спробе зрабіць што-н. (разм.).

А. на новай справе.

Каля вады намочышся, каля агню апячэшся (прыказка).

|| незак. апяка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

апяя́ць, апяю́, апяе́ш, апяе́; апяём, апеяце́, апяю́ць; апе́й; апяя́ны; зак., каго-што (высок.).

Тое, што і апець.