Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

апрасня́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Прыбор для апраснення вады.

апрасня́льны гл. апрэсніць.

апрасня́ць гл. апрэсніць.

апрасці́цца, -рашчу́ся, -ро́сцішся, -ро́сціцца; зак.

Стаць больш простым у звычках, адзенні і пад.

|| незак. апрашча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. апрашчэ́нне, -я, н.

апра́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

1. Ачысціцца, абмыцца, прыбрацца.

А. перад святам.

2. Паправіцца, паздаравець.

Ледзь апратаўся пасля хваробы.

|| незак. апра́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.

апра́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Прыбраць, пачысціць, абмыць.

А. дзяцей.

А. хату перад святам.

|| незак. апра́тваць, -аю, -аеш, -ае.

апратэстава́нне гл. пратэставаць.

апратэстава́ць гл. пратэставаць.

апраўда́льны, -ая, -ае.

Які заключае ў сабе апраўданне.

А. прыгавор.

А. дакумент.

апраўда́нне, -я, н.

1. гл. апраўдаць.

2. Довад, якім можна апраўдаць, вытлумачыць што-н.

Для яго ўчынкаў няма апраўдання.