Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

апера́бельны, -ая, -ае.

Такі, які можа быць аперыраваны, паддаецца аперацыі¹.

А. хворы.

|| наз. апера́бельнасць, -і, ж.

апераджа́ць гл. апярэдзіць.

апераза́цца, аперажу́ся, апяра́жашся, апяра́жацца; аперажы́ся; зак. (разм.).

Падперазацца поясам, дзягай.

|| незак. апяра́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

апераза́ць, аперажу́, апяра́жаш, апяра́жа; аперажы́; апяра́заны; зак., каго-што (разм.).

1. Надзець пояс, дзягу, апаясаць каго-, што-н.

2. перан. Абкружыць, абнесці, абгарадзіць што-н. чым-н.

Горад аперазалі земляным валам.

3. перан. Моцна ўдарыць, агрэць.

А. палкай па спіне.

|| незак. апяра́зваць, -аю, -аеш, -ае.

апера́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Асоба, якая выконвае якія-н. вытворчыя працэсы, аперацыі (назва ўваходзіць таксама ў складаныя словы, напр. гукааператар).

2. Спецыяліст, які робіць здымкі кінакарціны; кінааператар.

|| прым. апера́тарскі, -ая, -ае.

аператы́ўны, -ая, -ае.

Здольны хутка і правільна выконваць практычныя задачы; дзейсны.

Аператыўнае кіраўніцтва.

|| наз. аператы́ўнасць, -і, ж.

аперацы́йная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

Памяшканне, дзе робяцца аперацыі¹.

А. хірургічнага аддзялення бальніцы.

апера́цыя¹, -і, мн. -і, -цый, ж.

Хірургічная лячэбная дапамога, механічнае ўздзеянне на тканкі і органы цела (ускрыццё, выдаленне, перасадка і пад.) з мэтай лячэння.

А. на сэрцы.

|| прым. аперацы́йны, -ая, -ае.

Аперацыйнае аддзяленне (у бальніцы). Аперацыйнае ўмяшанне.

апера́цыя², -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Каардынаваныя ваенныя дзеянні, аб’яднаныя адзінай мэтай.

Наступальная а.

2. Асобнае дзеянне ў шэрагу іншых падобных (афіц.).

Паштовыя аперацыі.

|| прым. аперацы́йны, -ая, -ае.

Аперацыйная зала (у банку).

апе́рці гл. абаперці.