апа́д, -у, М -дзе, м.
1. гл. апасці.
2. зб. Плады, якія апалі ад ветру, у час навальніцы і пад.
Збіраць а.
апа́дкі, -аў.
1. мн. Атмасферная вільгаць, якая выпадае на зямлю ў выглядзе дажджу, снегу і пад.
2. адз. апа́дак, -дка, м. Тое, што і апад.
Яблыкі-ападкі.
|| прым. апа́дкавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
апазі́цыя, -і, ж.
1. Супрацьдзеянне, супраціўленне (кніжн.).
Быць у апазіцыі каму-, чаму-н. (будучы нязгодным з чыімі-н. поглядамі і дзеяннямі, супрацьдзейнічаць ім).
2. Група людзей унутры якога-н. грамадства, арганізацыі, партыі і пад., якая вядзе палітыку супрацьдзеяння, супраціўлення большасці.
Парламенцкая а.
|| прым. апазіцы́йны, -ая, -ае.
апазіцыяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
Удзельнік, прыхільнік апазіцыі (у 2 знач.).
|| ж. апазіцыяне́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.
|| прым. апазіцыяне́рскі, -ая, -ае.
апазнава́льны, -ая, -ае.
Які служыць для апазнавання.
А. знак.
апазна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што (афіц.).
1. Пазнаць па якіх-н. прыметах, адзнаках.
А. у знаёмых брата былых суседзяў.
А. свае рэчы.
2. Устанавіць тоеснасць асобы або рэчы пры судовым следстве.
А. мёртвага.
|| незак. апазнава́ць, -наю́, -нае́ш, -нае́; -наём, -наяце́, -наю́ць; наз. апазнава́нне, -я, н.
|| наз. апазна́нне, -я, н.
апазне́нне, -я, н.
Тое, што і спазненне.
Пачаць сход з апазненнем.
апазні́цца, апазню́ся, апо́знішся, апо́зніцца; зак.
Тое, што і спазніцца.
А. на работу.
|| незак. апазня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
апаі́ць, апаю́, апо́іш, апо́іць; апо́ены; зак., каго (што).
1. Празмерна напаіць, даць многа вады, зрабіўшы гэтым шкоду.
А. коней.
2. Атруціць пітвом (уст.).
|| незак. апо́йваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. апо́йванне, -я, н. і апо́й, -ю, м.