Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

апаге́й, -я, м.

1. Пункт арбіты Месяца або штучнага спадарожніка Зямлі, найбольш аддалены ад Зямлі; проціл. перыгей (спец.).

2. перан. Найвышэйшая ступень, росквіт чаго-н. (кніжн.).

У апагеі славы.

|| прым. апаге́йны, -ая, -ае.

апаго́дзіцца, -дзіцца; безас.; зак. (разм.).

Тое, што і распагодзіцца.

К вечару апагодзілася.

|| незак. апаго́джвацца, -аецца.

апа́д, -у, М -дзе, м.

1. гл. апасці.

2. зб. Плады, якія апалі ад ветру, у час навальніцы і пад.

Збіраць а.

апада́ць гл. апасці.

апа́дкі, -аў.

1. мн. Атмасферная вільгаць, якая выпадае на зямлю ў выглядзе дажджу, снегу і пад.

2. адз. апа́дак, -дка, м. Тое, што і апад.

Яблыкі-ападкі.

|| прым. апа́дкавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

апазі́цыя, -і, ж.

1. Супрацьдзеянне, супраціўленне (кніжн.).

Быць у апазіцыі каму-, чаму-н. (будучы нязгодным з чыімі-н. поглядамі і дзеяннямі, супрацьдзейнічаць ім).

2. Група людзей унутры якога-н. грамадства, арганізацыі, партыі і пад., якая вядзе палітыку супрацьдзеяння, супраціўлення большасці.

Парламенцкая а.

|| прым. апазіцы́йны, -ая, -ае.

апазіцыяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Удзельнік, прыхільнік апазіцыі (у 2 знач.).

|| ж. апазіцыяне́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. апазіцыяне́рскі, -ая, -ае.

апазнава́льны, -ая, -ае.

Які служыць для апазнавання.

А. знак.

апазна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што (афіц.).

1. Пазнаць па якіх-н. прыметах, адзнаках.

А. у знаёмых брата былых суседзяў.

А. свае рэчы.

2. Устанавіць тоеснасць асобы або рэчы пры судовым следстве.

А. мёртвага.

|| незак. апазнава́ць, -наю́, -нае́ш, -нае́; -наём, -наяце́, -наю́ць; наз. апазнава́нне, -я, н.

|| наз. апазна́нне, -я, н.

апазне́нне, -я, н.

Тое, што і спазненне.

Пачаць сход з апазненнем.