Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ана́лы, -аў.

Запісы найбольш значных гістарычных падзей у храналагічным парадку; летапіс.

У аналах гісторыі (перан.: аб чым-н. значным, гераічным, што ўвайшло ў гісторыю; высок.).

анама́лія, -і, ж. (кніжн.).

Адхіленне ад нормы, ад агульнай заканамернасці; няправільнасць.

Магнітная а.

Анамаліі ў развіцці арганізма.

|| прым. анама́льны, -ая, -ае.

анама́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж. (спец.).

1. Сукупнасць уласных імён мовы.

2. Раздзел мовазнаўства, які вывучае ўласныя імёны.

|| прым. анамасты́чны, -ая, -ае.

ана́мнез, -у, м. (спец.).

Сукупнасць медыцынскіх звестак, атрыманых шляхам апытання таго, хто абследуецца, а таксама тых, хто яго ведае.

Псіхіятрычны а.

|| прым. анамнесты́чны, -ая, -ае.

анана́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Трапічная травяністая расліна з прадаўгаватым духмяным і сакавітым плодам, а таксама плод гэтай расліны.

|| прым. анана́сны, -ая, -ае і анана́савы, -ая, -ае.

анані́зм, -у, м.

Задавальненне палавой цягі раздражненнем (без палавога акта) палавых органаў.

анані́м, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Аўтар, які ўтойвае сваё прозвішча, а таксама літаратурны твор без указання прозвішча аўтара.

анані́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж. (разм., неадабр.).

Не падпісанае аўтарам пісьмо, якое паведамляе пра каго-н. нешта непрыемнае, крыўднае, выкрывае каго-н. і пад.

анані́мны, -ая, -ае.

Без указання прозвішча аўтара.

Ананімнае пісьмо.

А. мастацкі твор.

|| наз. анані́мнасць, -і, ж.

анані́мшчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм., пагард.).

Той, хто піша ананімныя пісьмы.

|| ж. анані́мшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.