Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

алеагра́фія, -і, ж.

1. Даўні спосаб узнаўлення карцін, намаляваных алейнымі фарбамі.

2. Копія карціны, малюнка, атрыманая такім спосабам.

|| прым. алеаграфі́чны, -ая, -ае.

алеа́ндр, -а, м.

Паўднёвая вечназялёная кустовая расліна сямейства кутравых з чырвонымі, ружовымі або белымі пахучымі кветкамі.

|| прым. алеа́ндравы, -ая, -ае.

алеба́рда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -аў, ж.

Старажытная зброя ў выглядзе сякеры на доўгім дрэўку, якое заканчваецца кап’ём.

|| прым. алеба́рдны, -ая, -ае.

алеба́стр, -у, м.

1. Дробназярністы будаўнічы гіпс.

2. Празрысты дробназярністы гіпсавы камень, які ўжыв. для арнаментных вырабаў.

|| прым. алеба́стравы, -ая, -ае.

алего́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

Іншасказальнасць, выказванне адцягненага паняцця пры дапамозе канкрэтнага мастацкага вобраза.

Гаварыць алегорыямі (няясна, з малазразумелымі намёкамі на што-н.).

|| прым. алегары́чны, -ая, -ае; наз. алегары́чнасць, -і, ж.

але́гра (спец.).

1. прысл. Хутка, ажыўлена (пра тэмп выканання музычных твораў).

2. наз., нескл., н. Музычны твор або яго частка ў такім тэмпе.

але́істы, -ая, -ае.

Які ўтрымлівае ў сабе многа алею, тлусты.

А. сланечнік.

|| наз. але́істасць, -і, ж.

але́й, -ю, м.

Тлушч з насення раслін.

Сланечнікавы а.

Какосавы а.

Канапляны а.

|| прым. але́йны, -ая, -ае; наз. але́йнасць, -і, ж.

але́йнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і алейшчык.

але́йны, -ая, -ае.

1. гл. алей.

2. Выкананы фарбамі, расцёртымі на алеі, звязаны з выкарыстаннем такіх фарбаў.

А. жывапіс.

Алейная фарба.

3. Які дае алей, з якіх вырабляецца алей (пра расліны).

Алейныя культуры.

4. Які адносіцца да вытворчасці алею.

А. завод.