Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паспі́сваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Спісаць усё, многае.

П. ламаныя крэслы.

Паспісвалі ўсе сцены крэйдай.

паспіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і паспі́хваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Сапхнуць усё, многае ці ўсіх, многіх.

пасплаўля́ць¹, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак., што.

Сплавіць усё, многае (гл. сплавіць¹).

пасплаўля́ць², -я́ю, -я́еш, -я́е; зак., каго-што.

Сплавіць усё, многае або ўсіх, многіх (гл. сплавіць²).

пасплыва́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Сплысці — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

пасплю́шчваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Сплюшчыць усё, многае (гл. сплю́шчыць²).

пасплята́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Сплесціся — пра ўсё, многае.

пасплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што.

Сплесці ўсё, многае.

паспо́йваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго (што).

Прывучыць да п’янства.

Паспойвалі хлопцаў сябры.

паспо́рваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Адпароць, аддзяліць усё, многае.

П. нашыўкі.

2. Палкай, шастом скінуць усё, многае.

П. гнёзды.