Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

палысе́ць гл. лысець.

па́льма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Паўднёвае вечназялёнае дрэва з прамым негалінастым ствалом і кронай з перыстых або веерападобных лістоў.

Какосавая п.

Фінікавая п.

Пальма першынства — першае месца ў дасягненні чаго-н., перавага ў чым-н. [ад звычаю ў Старажытнай Грэцыі ўзнагароджваць пераможцу ў спаборніцтвах пальмавай галінкай або вянком].

|| прым. па́льмавы, -ая, -ае.

Пальмавая галіна.

Пальмавы алей.

пальпава́ць, -пу́ю, -пу́еш, -пу́е; -пу́й; -пава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Пры медыцынскім аглядзе даследаваць які-н. орган ці частку цела, абмацваючы рукамі.

П. селязёнку.

|| наз. пальпава́нне, -я, н. і пальпа́цыя, -і, ж.

|| прым. пальпацы́йны, -ая, -ае.

па́льцавы гл. палец.

пальча́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Рукавіца з аддзяленнямі для кожнага пальца.

Скураныя пальчаткі.

Кінуць пальчатку каму-н. (таксама перан.: выклікаць на барацьбу, на спаборніцтва — сімвал выкліку на дуэль у мінулым). Баксёрская п. (прадмет рыштунку баксёра). Першая п. (перан.: пра лепшага баксёра).

|| прым. пальча́ткавы, -ая, -ае.

па́льчаты, -ая, -ае (спец.).

Падобны на палец.

Пальчатыя лісты.

па́льчык гл. палец.

палюбава́цца гл. любавацца.

палюбі́ць, -люблю́, -лю́біш, -лю́біць; зак., каго-што.

Адчуць любоў да каго-, чаго-н.

П. дзяўчыну.

П. жывапіс.

палюбо́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м., чый або каго.

Мужчына, які знаходзіцца ў пазашлюбнай сувязі з жанчынай.