Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

падгіба́цца і падгіна́цца гл. падагнуцца.

падгіба́ць і падгіна́ць гл. падагнуць.

падгле́ба, -ы, ж.

Слой грунту пад верхнімі слаямі глебы.

|| прым. падгле́бавы, -ая, -ае.

Падглебавыя воды.

падгле́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

1. гл. падглядаць.

2. што. Употай разглядаючы, убачыць.

П. у дзірачку што-н.

|| незак. падгляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і падгля́дваць, -аю, -аеш, -ае; наз. падгляда́нне, -я, н. і падгля́дванне, -я, н.

падгляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. падгледзець (у 2 знач.).

2. каго. Выбіраць мёд у пчол.

П. пчол.

|| наз. падгля́д, -у, М -дзе, м.

падгні́лы, -ая, -ае.

Які падгніў.

Падгнілае бервяно.

падгні́сці і падгні́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іе́; -і́ў, -іла́, -ло́; зак.

Зрабіцца гнілым знізу або крыху, злёгку згнісці.

Дрэва падгніло.

Падлога падгніла.

|| незак. падгніва́ць, -а́е.

падго́йваць гл. падгаіць.

падго́льваць гл. падгаліць.

падго́н гл. падагнаць.