Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паспакайне́лы, -ая, -ае.

Які стаў спакайнейшым.

Паспакайнелыя пасля сумятні людзі.

паспакайне́ць гл. спакайнець.

паспарту́, нескл., н.

Спецыяльная кардонная рамка ці падклейка пад фатаграфічны здымак, гравюру.

паспаўза́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Спаўзці — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

паспа́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -пі́; зак.

Правесці некаторы час сплючы, заснуць на кароткі час.

Пасплю з гадзінку.

паспе́ецца, безас., зак. (разм.).

Няма куды спяшацца, можна паспець.

З паездкай паспеецца, пачакайце.

паспе́ць¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

1. гл. спець².

2. Стаць гатовым, прыгатаваным (разм.).

Снеданне паспела (зварылася). Глеба паспела (стала прыгоднай для чаго-н.).

|| незак. паспява́ць, -а́е (да 2 знач.).

паспе́ць², -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Зрабіць што-н., прыбыць куды-н. своечасова, у тэрмін.

П. усё прыгатаваць да прыходу гасцей.

П. на цягнік.

Не паспеў (што-н. зрабіць), як... — ледзь было што-н. зроблена, ледзь адбылося што-н., як наступіла іншае.

Не паспеў я азірнуцца, як яны ўжо і паехалі.

|| незак. паспява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

паспе́шлівы, -ая, -ае.

Схільны спяшацца, хуткі.

П. чалавек.

Паспешлівыя меркаванні.

|| наз. паспе́шлівасць, -і, ж.

паспіло́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Спілаваць усё, многае.

П. дрэвы.