папо́ўніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; зак., чым.
Стаць паўнейшым, павялічыцца.
Атрад папоўніўся новымі байцамі.
|| незак. папаўня́цца, -я́ецца.
папо́ўніцы, прысл. (разм.).
На поўны рот, прагна (есці).
Умінаць п. хлеб.
папо́ўніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., што чым.
Павялічыць дабаўленнем новага да чаго-н., што ёсць.
П. роту байцамі.
П. свае веды.
|| незак. папаўня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. папаўне́нне, -я, н.
папрабава́ць гл. прабаваць.
папрабіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.
1. Прабіць, праламаць што-н. у многіх месцах; прайсці праз што-н. з сілай — пра ўсё, многае.
П. палонкі.
Крыніцы папрабівалі пясок.
2. Пракалоць чым-н. вострым усё, многае.
П. ногі на цвікі.
паправа́львацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.
Праваліцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.
Коні паправальваліся ў балота.
П. на ўступных экзаменах.
папра́вачны гл. папраўка.
папра́віцца, -ра́ўлюся, -ра́вішся, -ра́віцца; зак.
1. Выправіць сваю памылку (звычайна пры выказванні).
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Палепшыцца, змяніцца на лепшае.
Справы паправіліся.
3. Стаць здаравейшым; памажнець.
П. пасля санаторыя.
|| незак. папраўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
|| наз. папра́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 2 і 3 знач.).
Пайшло на папраўку.