Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

падга́лісты, -ая, -ае.

1. 3 доўгімі нагамі, цыбаты.

П. юнак.

2. Высокі, тонкі (пра дрэвы, расліны).

Падгалістая хвоя.

|| наз. падга́лістасць, -і, ж.

падгалі́ць, -галю́, -го́ліш, -го́ліць; -го́лены; зак., што.

Пагаліць з бакоў, па краях, падбры́ць.

|| незак. падго́льваць, -аю, -аеш, -ае.

падгало́сак, -ска, мн. -скі, -скаў, м.

1. Голас, які суправаджае асноўны голас у спевах (спец.).

2. перан. Той, хто ўгодліва паўтарае чые-н. словы, думкі (пагард.).

Ажылі паклёпнікі і іх падгалоскі.

|| прым. падгало́сачны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Падгалосачнае спяванне.

падгало́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Прыстасаванне, якое робіць вышэйшым узгалоўе ў ложку, на крэслах у цырульнях, зубаўрачэбных кабінетах.

Падняць п.

падганя́ць гл. падагнаць.

падгарну́ць, -гарну́, -го́рнеш, -го́рне; -гарні́; -го́рнуты; зак., што.

1. Загнуць, падагнуць знізу ці пад ніз.

П. посцілку пад сяннік.

2. Грабучы, сабраць у адным месцы або наблізіць да чаго-н.

П. сена.

|| незак. падго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

падгаро́дны, -ая, -ае (разм.).

Які знаходзіцца каля самага горада.

Падгародныя калгасы.

падгарэ́лы, -ая, -ае.

Які падгарэў, абгарэў знізу пры пячэнні, смажанні.

Падгарэлая бульба.

падгарэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́ць; зак.

Абгарэць, занадта падпячыся знізу.

Пірог падгарэў.

|| незак. падгара́ць, -а́е і падга́рваць, -ае.

падгатава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак.

1. што. Прыгатаваць загадзя.

П. стол для вячэры.

П. месца для будаўніцтва.

2. што і чаго. Згатаваць у дадатак да наваранага раней.

П. кацялок клёцак.