Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

па́ліва, -а, н.

Гаручае рэчыва, якое дае цяпло і з’яўляецца крыніцай атрымання энергіі.

Цвёрдае п. (дровы, вугаль). Вадкае п. (нафта).

|| прым. па́ліўны, -ая, -ае.

Паліўныя рэсурсы.

палі́ва, -ы, ж. (спец.).

Шклопадобная маса, якой пакрываюць керамічныя вырабы.

|| прым. палі́ўны, -ая, -ае.

паліва́льны гл. паліць².

паліва́нне і палі́ўка гл. паліць².

паліва́ны, -ая, -ае.

Пакрыты палівай.

П. збанок.

паліва́ць гл. паліць².

паліва́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (разм.).

Тое, што і лейка (у 2 знач.).

палі́вачны гл. паліць².

паліга́мія, -і, ж. (спец.).

Форма шлюбу ў некаторых плямён і народаў пры якой мужчына можа мець некалькі жонак; мнагашлюбнасць.

|| прым. паліга́мны, -ая, -ае.

палігло́т, -а, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які ведае многа моў.

Францыск Скарына быў паліглотам.