Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зачаса́ць², -чашу́, -чэ́шаш, -чэ́ша; -чэ́шам, -чэ́шаце, -чэ́шуць; -чашы́; -часа́ны іэ́саны; зак., што.

Чэшучы тапаром, рабіць вузейшым, вастрэйшым з аднаго боку.

З. кол.

|| незак. зачэ́сваць, -аю, -аеш, -ае.

зачасці́ць, -чашчу́, -часці́ш, -часці́ць; -часці́м, -часціце́, -часця́ць; зак. (разм.).

1. Пачаць рабіць што-н. часта.

З. у госці.

Дзе не любяць — не гасці, а дзе любяць — не часці (прыказка).

2. Паліцца частымі кроплямі.

Дождж зачасціў.

зача́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Тое, што і зародак.

2. Адміраючы астатак недаразвітага органа ў арганізме, рудымент (спец.).

3. звычайна мн., перан. Пачатак, першае праяўленне чаго-н.

Зачаткі новых адносін.

|| прым. зача́ткавы, -ая, -ае.

З. стан.

зачахлі́ць гл. чахліць.

зача́хлы, -ая, -ае.

1. Змарнелы, хваравіты.

З. чалавек.

2. Які зачах, слаба расце, завялы.

Зачахлае дрэва.

|| наз. зача́хласць, -і, ж.

зача́хнуць гл. чахнуць¹.

зача́цце, -я, н.

Зараджэнне плода, пачатак цяжарнасці.

зача́ць, -чну́, -чне́ш, -чне́; -чнём, -чняце́, -чну́ць; -ча́ў, -чала́, -ло́; -чні́; -ча́ты; зак., каго (што).

1. Распачаць (разм.).

З. будаўніцтва.

2. Даць пачатак жыцця каму-н. (уст.).

З. дзіця.

|| незак. зачына́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

зачо́с, -у, мн. -ы, -аў, м.

Зачасаная звычайна назад пасма валасоў.

Валасы з прыгожым зачосам.

зачу́млены, -ая, -ае.

Заражаны чумой.

Уцякаць, як ад зачумленага (наз.).