зача́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Тое, што і зародак.

2. Адміраючы астатак недаразвітага органа ў арганізме, рудымент (спец.).

3. звычайна мн., перан. Пачатак, першае праяўленне чаго-н.

Зачаткі новых адносін.

|| прым. зача́ткавы, -ая, -ае.

З. стан.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)